Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

1941 год: немцы на Беласточчыне

Алесь ЧОБАТ

На трэці дзень вайны немцы ўжо гналі праз Скідаль ваеннапалонных Чырвонай Арміі, і ўжо разгарнулі тут свой „размеркавальны пункт”. Падыходзіў афіцэр Вермахта і на чысцюткай рускай мове беспамылкова выбіраў, тыкаў пальцам і камандаваў „Выходи!”, а калі сумняваўся, то проста... махаў рукой і збіваў з галавы пілотку — хто стрыжаны да голай галавы, той на месцы, а хто на галаве з чубчыкам, той „Выходи!” Так адбіралі малодшых камандзіраў — сяржантаў і лейтэнантаў — і „стараслужачых”, а навабранцы 1940 ці 1941 года немцаў не цікавілі. Потым адабраных гналі на сто метраў далей... да нямецкай палявой кухні — і кармілі па сваіх франтавых нормах; потым была палатка з Чырвоным Крыжам, лекарам, фельчарам, санітарамі і ўсёй нямецкай франтавой медыцынай; потым другая палатка... з гарачай вадой і мылам, а пры ёй тылавікі... падбівалі, каму трэба, боты і падшывалі гімнасцёркі і галіфэ — і толькі потым другі афіцэр Вермахта па-руску пытаў кожнага прозвішча і вайсковы ступень, якога палка і як даўно служыць ды што ўмее, а пісар за простым канцылярскім сталом за ім запісваў. Потым трэці афіцэр Вермахта фарміраваў з перапісаных каманды па 15-20 чалавек, прызначаў „старшего” (!!) — і пад началам гэтага „старшего”, ды з адным нямецкім фельдфебелем, ішлі... „на сборный пункт для погрузки” на аўтамабілі і „отправки в Германию на переформировку”. Служылі „чубчыкі”... ужо ў нямецкай арміі — бо елі нямецкі хлеб з каўбасой і мыліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF