Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Вясковае вяселле

Ніна БРУЧКО

Мінула Руздво, Новы год, наступіла Маслена, як у нас называлі перыяд да Вялікага посту, што перад Вялікаднем. Менавіта ў той час уся вёска рагатала ад радасці, маладосці — музыкі, дзіваснубы, вяселлі...

— Сёлета кароткія Мясніцы, — паінфармавала мяне сястра Надзя. — Глядзела ў ніўскі каляндар, святы 8 красавіка. Раненька.

— Якая розніца — рана ці позна, — азвалася абыякава я. — Няма ўжо гульняў, дзіваснубаў, вяселляў... А помніш, даражэнькая, як весела было калісьці ў вёсцы?

— Помню, помню, а як жа, хаця з вёскі выехала ў горад за працай, маладзенькая была. А бацькоў, як сама ведаеш, часта наведвала. Не раз з сяброўкай тырчала пад акном, калі прыехаў да каторай дзіваснуб з чужой вёскі. Хацелася ўбачыць — прыгожы, ці брыдкі? А і бабы-суседкі цікаўна таўпіліся заглядваючы ў незавешаныя вокны. Хацелі не толькі ўбачыць, а то і паслухаць торг за пасаг. Выдатна мусіў малоць языком, каб выціснуць з будучага цесця як найбольш грошыкаў, калі дзеўка была невялікай красы.

— То так, як у пастаноўцы „Пярэстая красуля”, жонка ж не карова! Ох, які жах!

— А памятаеш, як мама расказвала пра сваячніцу цёткі Ганны? Прыехала яна з вяселлем у царкву, стаіць у прытворы храма, чакаючы шлюбнай цырымоніі, а тут адзін з дружбаў ціхенька шэпча маладому на вуха: „Чаму жэнішся з такой брыдкай?” А ён на тое: „Бацька кабылу дае!” На няшчасце маладуха ўчула — завярнула сваіх гасцей і ад’ехала дамоў, пакідаючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF