Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Варта быць прыстойным

Ніва”: — Як у недэмакратычнай, таталітарнай сістэме павінен паводзіць сябе мастак?

Густаў ГАЛЁЎБАК: — Мне здаецца, што па меры сваіх магчымасцей, а яны ў такой сістэме значна абмежаваныя. Трэба паводзіць сябе прыстойна, а гэта значыць, што трэба прапаведаваць праўды ў адпаведнасці з гэтым, што можна назваць мастацкай вернасцю фактам, здарэнням, а перш за ўсё іншым людзям. Паколькі з гэтым у таталітарнай, недэмакратычнай сістэме складана, трэба безупынна шукаць такіх шляхоў, якія б у пэўным сэнсе, значыць, у найлепшым значэнні гэтага слова, падманулі гэтыя ўлады. Трэба сягаць па такія рэчы, якія непасрэдна не кранаюць акрэсленую рэчаіснасць у данай краіне. Трэба карыстацца метафарай, якая, мабыць, не ўпрост датычная сутнасці злачыннасці такой сістэмы, якая з’яўляецца адыходам ад чалавечных праўдаў. Іншага спосабу я не бачу. І трэба чакаць таго, што гэтая сістэма аслабне, аж на канец згасне і тады выбухне сапраўднымі адносінамі да рэчаіснасці.

Ці байкот, які прымянілі мастакі ў час ваеннага становішча ў Польшчы, з’яўляецца добрым метадам адносін да рэжыму?

— Напэўна, нейкім чынам ён добры. Найлепшым доказам на гэта ёсць тое, што наш байкот іх тады раз’ярыў і спрабавалі яго прытармазіць, ліквідаваць. Ім гэта не ўдалося. Сіла пераконвання асяроддзя была больш паспяховай, чым прычыны, для якіх яны хацелі вырашыць гэтае становішча. Мне здаецца, што ўсё тое спатрэбілася. Напэўна дало ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF