Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Пра Багдановіча і трактары ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

У прысутнасці паслоў Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана і Малдовы 17 лютага ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылося адкрыццё выстаўкі „Пясняр чыстай красы”, прысвечанай творчаму і жыццёваму шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Дыпламаты такога рангу наведвалі раней Гайнаўку толькі пры нагодзе Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі. Цяпер гасцямі хутка заапекаваліся самаўрадаўцы, а мясцовыя прадпрымальнікі выявілі ахвоту сустрэцца з імі. Можа таму пасля афіцыйнага адкрыцця выстаўкі, у час якога дзяўчаты са „Знічкі” захапілі сабраных сваім прыгожым спевам, дыпламаты і іншыя важныя госці хутка пакінулі выставачную залу, каб паспець на чарговыя спатканні. Сярод прыгожых карцін, прысвечаных вялікаму беларускаму песняру Максіму Багдановічу, копіяў ягоных рукапісаў і старых здымкаў найдаўжэй засталіся любіцелі яго творчасці — людзі культуры, настаўнікі белліцэя, вучні і старэйшыя людзі. На пытанні сабраных адказвалі Таццяна Шэляговіч — дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску і вучоны сакратар гэтага ж музея Ірына Мышкавец, якая вельмі падрабязна расказвала пра ўсе экспанаты.

— Максім Багдановіч быў маладым пісьменнікам і юным чытачам даваў прыклад як жыць. Яго творчасць была зразумелая маладому пакаленню і разумее яе таксама сённяшняя моладзь. Багдановіч прысвяціў сваё кароткае жыццё служэнню дабру Бацькаўшчыны і вучыў іншых так жыць, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF