Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Дзед Мароз і фабрыка самагонкі

Ганна КАНДРАЦЮК

— 2 —

У рэстаране „Камянюкі” гадзіннік ідзе паводле маскоўскага часу. Ён яшчэ і спазняецца на дзесяць хвілін, і ў мяне з’яўляецца смешная думка. Беларусь еўрапеізуецца „ад заду” — цераз Маскву. Найбольш, за справай расійскага тэлебачання...

Масквічы частыя госці ў Белавежскай пушчы. Расіяне любяць сустракаць тут Новы год. Найбольш культавая гасцініца знаходзіцца ў Віскулях, у гістарычным месцы, дзе ў 1991 годзе быў падпісаны дагавор аб ліквідацыі Савецкага Саюза. Завітаем туды яшчэ сёння ў гэтае месца, цікавае таксама з за паляўнічых прыгод Леаніда Брэжнева.

У рэстаране пакуль пуста, беларускія і змежныя турысты з’едуцца ў канцы тыдня. Сяджу са спадарынямі Таісай і Аняй за сталом накрытым прыгожым ільняным абрусам. На абед прапануюць нам салат „Мечта лесника” (падаюць яго ў шкляной чарцы), фасолевы суп, рулет з кураціны з начынкай з жоўтага сыру, сасмажаны ў глыбокім тлушчы, густы журавінавы сок — апошні рарытэт гэта любімы напой Снягурачкі, казачнай прыгажуні ў Памесці беларускага Дзеда Мароза. Такі састаў, разам з кавай, каштуе 12 долараў (36 злотых). Меню рэстарана багатае ў стравы з дзічыны: (мяса з дзікага кабана, аленя, дзікай качкі), з грыбоў і беларускіх народных прысмакаў. На першым месцы тут дранікі і аладкі, бліны з мёдам, сочывам і сырам. Стравы са свежай і вэнджанай свініны, ёсць розныя віды рыбы і прыстойны выбар халодных закусак.

Добры смак можа папсаваць адно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF