Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Год з жыцця Белавежскага прыхода

Пётр БАЙКО

Бурліць жыццё ў Праваслаўным прыходзе св. Мiкалая ў Белавежы. Штогоду ў хронiку царквы запiсваюцца новыя падзеi. А якiм быў мiнулы, 2006 год? Можна сказаць, што нядрэнны. Нягледзячы на фiнансавыя цяжкасцi, удалося рэалiзаваць шмат важных iнвестыцый i планаў.

Бадай найвялiкшым дасягненнем трэба палiчыць рамонт цэннага помнiка старадаўнасцi — могiльнiкавай каплiцы св.св. Кiрылы i Мяфодзiя ад 1873 года. Былi зменены дах i крыж на купале. Крыж ахвяраваў i сам яго выканаў Яраслаў Пэршка з Гайнаўкi. Каплiца была ашаляваная звонку i ўнутры ды памаляваная. Устаўлены былі новыя вокны з кратай, пракладзены электраўстаноўка і громаадвод. Рамонт распачаўся напрыканцы лiпеня i працягваўся тры месяцы. Выканала яго фiрма „Modern-Rem” з Беластока. Кошт рамонту склаў суму 140 тыс. зл. Звыш 80 працэнтаў ад гэтай сумы склалі датацыі Мiнiстэрства культуры i нацыянальнай спадчыны, Касцельнага фонду, Сельскагаспадарчага фонду iмя Рэйтана, а таксама ахвяраванні прыватных спонсараў i ўстаноў.

Крыху раней, у красавiку, закончыўся капiтальны рамонт дому для вiкарыя. Трэба тут дадаць, што новым белавежскiм вiкарыем з 18 чэрвеня 2006 г. з’яўляецца а. Валерыян Пятроўскi. Выконвае ён у прыходзе заадно абавязкi рэгента хору. Папярэдні псаломшчык Марцiн Алексяюк перайшоў у Старакорнiнскі прыход.

У красавiку прыход выдаў сваю пашыраную i папоўненую манаграфiю, якую апрацаваў нiжэйпадпiсаны. У наступным месяцы выйшла таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF