Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Тайнае дроб сакрэтнае

Раіна СТЭФАНЧУК

Дакладна ў той дзень, калі Польшча ўпершыню святкавала еўрасаюзны Дзень аховы перасанальных даных, на пісьмовыя сталы падляшскіх самаўрадаўцаў трапіў ліст з патрабаваннем падаць даныя, м.інш. імёны і прозвішчы асоб, якія балатаваліся на апошніх самаўрадавых выбарах і выводзяцца з асяроддзя нацыянальных і этнічных меншасцей. Патрабавала гэтага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі праз пасрэдніцтва ваяводы. Ці парушаны быў закон аб персанальных даных? І навошта міністэрству такая інфармацыя?

— Кожныя пару гадоў міністр унутраных спраў і адміністрацыі мае абавязак падрыхтаваць рапарт у Савет Еўропы аб удзеле нацыянальных меншасцей у публічным жыцці, таксама і ў выбарах, — заявіла ў размове з „Нівай” Данута Главацка-Мазур, якая выконвае абавязкі дырэктара дэпартамента веравызнанняў і нацыянальных меншасцей і прадстаўляе таксама ў гэтай справе віцэ-міністра МУСіА Яраслава Зялінскага.

Справа была таксама, кажуць, у праверцы... ведаў аб меншасцях упаўнаважаных ваяводы, якія займаюцца гэтай праблематыкай.

Міністэрскі ліст паступіў у тыя ваяводствы, у якіх пражываюць меншасці. У Падляшскай ваяводскай управе справай заняўся Лешак Калеснік, намеснік дырэктара аддзела грамадзянскіх спраў і чужаземцаў. У падпісаным ім лісце, які накіраваў каля трыццаці самаўрадам: маршалку ваяводства, прэзідэнтам Беластока і Сувалкаў ды бурмістрам, старостам, войтам (гмін, у якіх пражывае галоўным чынам беларуская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF