Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Калоніі і бунт

Мікалай ПАНФІЛЮК

З цікавасцю прачытаў я допіс спадара Грышы Мароза п.з. „Стараберазоўскі абыход палёў” і аглянуў здымак з 12 мая 1930 года. І падумаў: бадай усе прысутныя на ім людзі ўжо не жывуць і нас гэта скора чакае. Але мяне пацікавіла заўвага, што калі праводзілі камасацыю стараберазоўскіх палёў, хабар каштаваў толькі аднаго жывога барана. Гэта хабар недарагі, бо калі ў нас сталі мераць палі і лугі, дык адзін селянін пайшоў да землямераў, панаракаў, што ён бедны (а гэта было няпраўдай) і не мае каня, і стаў прасіць, каб яму зямлю надзялілі блізка вёскі. Калі пра гэта даведаўся іншы гаспадар, дык зараз сказаў землямерам, што можа ім забіць свайго каня, каб атрымаць добры кавалак зямлі. І дабіўся гэтага, хаця таго каня не забіў, але праз падлізніцтва і знаёмствы атрымаў тое, што хацеў.

У Дубічах яшчэ да вайны тадышнія ўлады хацелі перамераць зямлю па-новаму, каб назаўсёды пазбыцца нявыгаднай цераспалосіцы; па-нашаму — рысак, а па-польску — шахаўніцы. Можна было нават пайсці на выкуп і за вёскай атрымаць на выдзеленым участку добры пляц і на ім пабудавацца. Мой бацька нават быў запісаўся на гэты праект, бо ў вёсцы ягоны пляц быў вузкі і ўвесну залівала яго вада, аднак нічога з гэтага не атрымалася, бо ў 1939 годзе ўспыхнула вайна.

А пасля вайны, так як і да яе, людзі гаспадарылі на сваіх рысках, а новая ўлада стала намагацца загнаць людзей у калгасы, а гэта таксама было справай складанай, бо людзі баяліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF