Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Жарсці кангрэсменаў

Віктар САЗОНАЎ

Старадаўняе Гродна на мінулым тыдні зноў наведалі апазіцыйныя лідэры нацыянальнага маштабу. Цяпер, каб пагаварыць пра Кангрэс дэмакратычных сілаў, які планаваўся на пачатак гэтай вясны. Ды ўсё пайшло не так гладка, як хацелася, і зараз не толькі ўжо агучаная дата, але і сама мажлівасць правядзення таго з’езда стаіць пад пагрозай.

А пачыналася прыгожа. Паколькі дэмакратычныя сілы здолелі аб’яднацца, то трэба выпрацаваць агульную стратэгію і тактыку, публічна перад усім народам зацвердзіць яе на будучым Кангрэсе і разам ісці да поўнай перамогі. І механізм адбору кандыдатаў на тое важнае мерапрыемства таксама зацвердзілі. Імі становяцца тыя, хто здолеў сабраць трыста подпісаў ад выбаршчыкаў сваёй акругі. І ўсё нібыта чын чынам. І правілы гульні ёсць, і адпаведныя структуры кантролю пастаўленыя.

Але, як гэта заўсёды бывае ў беларусаў (з класікам, які першы гэта заўважыў, не паспрачаешся), пачаліся праблемы. А галоўная з іх — лідэрства ў аб’яднанай кааліцыі і, адпаведна, пытанні стратэгіі і тактыкі занялі дзесятае месца. Кшталту таго, хто стане лідэрам, той і будзе вызначаць тактыку. А мы будзем выбіраць лідэра, ды і толькі. І пачалася канкурэнцыя паміж рознымі групоўкамі за тое, хто больш сваіх прыхільнікаў на Кангрэс сцягне. Дайшло да таго, што некаторыя змагары за чэснасць і справядлівасць, якія злосна абвінавачвалі выбарчыя камісіі ў фальшаванні, пачалі самі падрабляць подпісы выбаршчыкаў. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF