Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Кітайскі компас

Віктар САЗОНАЎ

— А за што цябе кінулі на нары? — запытаў мяне сусед, з непрыкрытай радасцю ад таго, што мне прыйшлося адсядзець сем сутак у смярдзючай камеры з яго сябрамі алкаголікамі.

Мужчына ён быў добры. Калі што трэба, заўсёды дапаможа. Нікому нічога благога не жадаў. Толькі вось занадта любіў чысціню крыштальнага бляску таямнічых агеньчыкаў, якія дае гарэлка, што зіхаціць на рубах гранёнай шклянкі ў святле неонавых лямпаў ліцейнага цэха гродзенскага завода такарных патронаў. Таму яго шлях з працоўнага месца да хаты час ад часу мяняў прамы маршрут і праходзіў праз ласкавасць міліцэйскага пастарунка, дзе Іван, так звалі суседа, набраўся моцнай нястрыманасці да людзей ідэі. Бо тыя, калі патраплялі па нейкіх прычынах з ім у камеру, часцей за ўсё пасля несанкцыянаваных мітынгаў (а гэта стала даволі частай з’явай на пачатку дваццаць першага стагоддзя), увесь час нылі, што Іван зашмат курыць і прасілі не выслаўляцца брудным расійскім матам. А яшчэ нудзілі яго доўгімі размовамі пра раздзяленне галінаў улады і аптымальнасць выбару эканамічнага курсу Беларусі. Праўда былі ў тым і добрыя бакі. Зараз Іван лічыў сябе палітычна падкаваным чалавекам, які разбіраецца ва ўсіх нюансах знешнеэканамічных стасункаў краіны і заўсёды ахвотна ўступаў у спрэчкі на тэмы беларуска-расійскіх адносін. Казаў, што галоўная памылка апазіцыі ў тым, што ніяк не можа ўцяміць, што Беларусь без Расіі не пражыве. І хаўруснікаў сабе мусіць шукаць на ўсходзе, а не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF