Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Павел Давідзюк з Сямятыч

Міра ЛУКША

Марыў аб вялікай кар’еры спартсмена і жыцці поўным уражанняў. Адзін скачок у ваду перакрэсліў усё. Згубіў яго ўлюбёны спорт. Ад малога бегаў за мячом, як усе хлопцы. Пасля сямятыцкі настаўнік фізкультуры паставіў на высокага шчуплага хлопца і пераканаў яго, што спорт можа стаць спосабам на жыццё. Павел стаў іграць разам з калегамі ў ІІІ гандбольнай лізе. Ездзілі па Польшчы, за мяжу. Здымкі і граматы стаяць дагэтуль на Паўлавай шафцы. На Акадэмію фізкультуры ў Бялай-Падляшскай здаў экзамены прыпяваючы. І ўсё жыццё хлопца кацілася па плану.

Паўлу Давідзюку 26 гадоў. Ад сямі гадоў ён паралізаваны пасля пералому пазваночніка. „Для мяне год пачынаецца не 1 студзеня, — кажа Павел, — а 4 ліпеня. Ад 1999 года. Гэта з таго часу, калі я жыву на інваліднай калясцы”.

Спадарыня Ніна, Паўлава мама, якая калісьці пісала ў „Ніву” пад паненскім прозвішчам Матысюк, добра памятае той дзень, калі сын убег, як заўсёды ў хату, кінуў рукзак, крыкнуў што вернецца раней і паляцеў. Не вярнуўся.

— Мы тады скакалі з памоста ў ваду, там, дзе заўсёды. А ў гэты дзень ён быў слізкі, — кажа Павел. — Я пакаўзнуўся, паляцеў тырчма, вертыкальна, і ўдарыў галавой у дно. Выцягнулі мяне калегі.

Лекары ў Беластоку дыягназавалі, што пашкоджаны шыйны пазванок. Казалі мець надзею: чуццё ў руках можа вярнуцца, ды хадзіць не будзе ніколі. Пасля была рэабілітацыя ў беластоцкім шпіталі. На той самай зале ляжала сямёх такіх зухаў — адзін з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF