Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Можа іншае сонца

Раіна СТЭФАНЧУК

У Мінску па вуліцы Першамайскай знаходзяцца мастацкае атэлье, клуб, сталоўка, гатэль, месца сустрэч людзей цікавых жыцця і адкрытых на іншых. Не заўжды пакорлівых. Усё ў адным. Гэта майстэрня Уладзіміра Цэслера. Да нядаўна жыў і ствараў тут Сяргей Войчанка. Сёння няма яго ў жывых. Абодвух яднала неразрыўная мастацкая вязь. Далей іх спалучае. Падпісаныя абодвума мастакамі працы можна ад мінулага тыдня глядзець у варшаўскай галерэі „Зоя”.

— Вова гэта такі чалавек, які тое шэрае жыццё ў Беларусі патрапіць паказаць іранічна, — пераконваў у час вернісажу шэф галерэі Дарыюш Жукоўскі, родам з Гарадка.

Аб Уладзіміры Цэслеры яго сябры кажуць:

— Вова гэта самы вясёлы чалавек у Беларусі. Ён такі наш беларускі сцяг.

Перад уручэннем „Ніве” календара з працамі абодвух мастакоў Вова Цэслер падпісваецца на ім таксама за Сяргея. Успамінае пакойнага партнёра:

— Разам з Сяргеем не было і, здаецца, няма такой сферы мастацтва, якой бы мы не займаліся: жывапіс, графіка, дызайн, скульптура, майкі, паштоўкі. Мы пісалі нават фільмавыя сцэнарыі. Генеральна няма большага значэння, якой матэрыяй займаецца мастак.

Дадае:

— Нашы працы гэта пагляд на рэчаіснасць з нашай майстэрні ў Мінску. Можа, там іншае сонца, можа, іншыя пахі. Наша майстэрня ў Мінску гэта наш увесь, замкнёны, свет.

Аб Сяргею Войчанцы:

— Сапраўды, мастакам цяжэй працаваць удваіх. Людзі мастацтва гэта такія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF