Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Гукі Гарадоччыны

Ілона КАРПЮК

Па дарожках

Едучы ад Міхалова відаць палі і залатыя купалы царквы, ад Беластока брукаванай дарогай пад’язджаеш пад запраўку ды гатэль. Гэта два самыя папулярныя краявіды на Гарадоцкай зямлі, яшчэ лес, у далінах, на ўзгорках, пры шашы. Лірычны вобраз штодзённасці мае аднак сваё святочнае аблічча. Пару разоў у год нібыта паломніцтва цягнуцца сотні людзей у таямнічы кусок лесу. Урочышча Борык. Дзіўная Мекка як на цяперашнія часы, асабліва ў Гарадку — царква, касцёл, дом культуры, абмен валюты — ёсць куды падацца, а людзі экалагічна наведваюць лясныя шляхі... і гэта не за грыбамі...

Гуляць бы

Як грыбы пасля дажджу вырастаюць у Гарадку новыя думкі наконт развіцця актыўнасці жыхароў гміны — урочышча, заліў, дом культуры, газета, бракуе яшчэ планаванага драўлянага замка. Каля шасці тысяч патрабавальнікаў культуры кожнай раніцы на працягу апошніх семнаццаці гадоў ідзе на працу, у школу, ведаючы што прыйдзе час адпачынку і гульні, прыйдзе ліпень, а з ім фестываль „Басовішча” ды „Сяброўская бяседа”, верасень, што абазначае „Дажынкі” і „Дні Гарадка”. Здаецца, гэта шчаслівая гміна... можа і так, але перад усім гэта незвычайнае і чароўнае месца. Доўгая гісторыя гэтай мясцовасці і яе прыгажосць прывяла да заснавання Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі, задачамі якога павінны быць захаванне культурнага багацця і яднанне прыхільнікаў Гарадка. Чамусьці аднак Гарадок вядомы ў свеце перш за ўсё дзякуючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF