Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Люба і Уладзімір

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі я быў у Янкі Крупы і распытваў яго пра беларускі мастацкі рух, гутарка закранула Уладзіміра Гаўрылюка і Любу Мінько (так у дзявоцтве называлася Люба Гаўрылюк). Рашыў я наведаць іх ды падаўся ў Козлікі. У хаце застаў я толькі спадарыню Любу; спадар Уладзімір у той час паехаў у Заблудаў на медыцынскія працэдуры.

Люба Гаўрылюк заўсёды занята нейкай работай. І зараз яна вышывае харугвы для нядаўна згарэлай царквы ў Каманчы; гэта яе ахвяраванне духовай справе, патрэбе душы, патрэбе чалавечага сэрца. Задзівіла мяне моцна, што спадарыня Люба Гаўрылюк карыстаецца вялікай лупай заміж акулярамі...

— Не магу насіць акуляраў — прызналася мне. — Зараз пачынаюць балець вочы, дакучаць галава. Мабыць гэта след той нядолі, якой давялося зазнаць у дзяцінстве, пад акупацыяй...

Люба Гаўрылюк нарадзілася ў верасні 1942 года. У 1944 годзе, тыдзень пасля Пятра, адступаючыя немцы спалілі прысёлак Ставок каля Трасцянкі, дзе ў той час жыла сям’я Мінько.

— Немец спаліў усё, нават драўніну, — расказвае спадарыня Люба, — што была назапашана на новую хату. Як ратаваліся, мама папрасіла суседа, каб дзіцячы ложак прыхапіў, а немец той ложак выхапіў суседу, абліў гаручым і таксама спаліў. Давялося жыць у зямлянцы. Не было чаго есці, не было малака, толькі кава з сахарынай. Завяліся паразіты, мне сталі валасы выпадаць, ногці... Бацькі злякаліся, што я ўжо так занядужала, што і не выйду з гэтага. Мабыць дзеля таго, каб не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF