Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Дзед Мароз і фабрыка самагонкі

Ганныа КАНДРАЦЮК

Я заўсёды хацела наведаць Белавежскую пушчу на беларускім баку. На той бок прызывалі старыя дарогі, па якіх нашы продкі дабіраліся ў Камянец, Пружаны, Жыровічы. Цікавасць распальваў ужо сам від лесу, якім завяршаўся далягляд на ўсходзе. Там, недзе сярод дзікага балота, на ўсходзе пушчы, выбівае крыніца ракі Нарвы, а ля яе вытокаў знаходзіцца шлях, па якім калісьці праходзіла звярына з усходніх пушчаў.

Абмежаванне (найбольш псіхічнае) выклікалі фармальнасці, не толькі ў мінулым. Скажу праўду, усе артыкулы пра паездку на беларускі бок пушчы, якія паказаліся ў апошнім часе ў прэсе, толькі знеахвочвалі. Чалавек думае пра тоны дакументаў, пра аплаты, пра рэжым трасы! Аднак варта паехаць на беларускі бок пушчы. Тамтэйшы лес паказаўся мне жывым. Такое ўражанне выклікала процьма звярыны, якая свабодна ходзіць па лесе і не палохаецца чалавека. Ужо ў першы дзень мне пашанцавала пабачыць мо з сорак аленяў і вялікі статак зуброў, які прыйшоў да Памесця беларускага Дзеда Мароза. Дзед Мароз — як паказалася — таксама наш хлопец з Палічнай... Але пра гэта далей...

Мяжу ў Белавежы перасякаю амаль плаўна, я — адзіная пасажырка. Польскі пагранічнік прапануе па-свойму агрэцца ў цёплым памяшканні. На двары мароз, а беларускі бок яшчэ не з’явіўся. Іх пагранзастава працуе з васьмі раніцы (па нашым часе). Чакаю з дзесяць хвілін, больш-менш толькі патрэба мне часу, каб запоўніць эміграцыйную картачку ў двух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF