Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Добра нам жывецца (2)

Раіна СТЭФАНЧУК

Апошнім часам апісалі мы стан маёмасці самаўраднікаў, засядаючых у Падляшскім сейміку і беластоцкай Гарадской радзе, а якія выводзяцца з беларускага асяроддзя. У гэты раз прадстаўляем маёмасць выбраных старостаў, бурмістраў і войтаў з тэрыторый, дзе ў большасці жыве беларуская меншасць.

Падобна як і ў папярэдніх заявах, таксама ў выпадку тэрытарыяльнай выканаўчай улады, у рашучай большасці было адзначана, што маёмасць, якія знаходзіцца ў іх валоданні, гэта сужэнская маёмасная ўласнасць. Прыбыткі падаваліся ў сумах брута, у іншых выпадках нета, а яшчэ ў іншых увогуле не памячалася, ці тыя квоты атрымліваюцца „на руку”, ці гэта заробкі без адліку падатку. Большасць старостаў, бурмістраў і войтаў прызнавалася да сваіх заробкаў за 2005 год.

Кідаецца на вочы факт, што ўсе тут пералічаныя маюць аўтамашыны, але толькі некаторыя выявілі іхнія рынкавыя цэны (не было, аднак, такога абавязку). Без сумнення, да найбольш заможных можна прылічыць бурмістра Сямятыч, якога маёмасць перасягае паўмільёна, падобна як і гарадоцкага войта і бурмістра Кляшчэль, хоць у гэтым апошнім выпадку ягоная задоўжанасць значная, найбольшая сярод пералічаных. Толькі меншым даўжніком з’яўляецца гайнаўскі староста (у адным з абавязацельстваў разам з сынам). А сярод бяднейшых апынулася хоць бы спадарыня войт Бельскай гміны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF