Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Як ахоўваць Белавежскую пушчу?

Размова з ЯНУШАМ КОРБЕЛЕМ з Белавежы — адным з ініцыятараў стварэння новага праекта аховы Белавежскай пушчы і актыўным удзельнікам яго распрацоўкі. Ён — па прафесіі архітэктар, але ад 20 гадоў займаецца дзікай прыродай, піша пра Белавежскую пушчу і фатаграфуе яе.

Зараз канчаецца распрацоўка новага праекта па стварэнні на ўсёй тэрыторыі Белавежскай пушчы нацыянальнага парку. Вы былі адным з ініцыятараў новай задумы.

— Задума гэтая ўзнікла ў пачатку 2006 года, калі я спаткаўся з музыкам Зміцерам Войцюшкевічам (Тодарам), антраполагам культуры, амерыканкай Юніс Блаваскунас і іспанкай Нурыяй Сельва, якая 7 гадоў працавала ў Белавежскай пушчы. У міжнароднай кампаніі мы вырашылі, што новаабранага прэзідэнта РП Леха Качынскага трэба зацікавіць новымі прапановамі па ахове прыроды і мясцовай культуры ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі. Па Інтэрнэце звярнуліся мы з заклікам да людзей ва ўсім свеце, каб 3 сакавіка прызнаць Днём салідарнасці з Белавежскай пушчай. Людзі з розных краін свету даслалі нашаму прэзідэнту каля дзесяці тысяч лістоў з прапановамі лепшай аховы Белавежскай пушчы, а 3 сакавіка 2006 года перад польскімі амбасадамі ў дваццаці краінах свету наладжаны былі маніфестацыі ў падтрымку аховы пушчы, у ходзе якіх перадаваліся петыцыі польскім дыпламатам. Таксама 3 сакавіка дэлегацыю прыняў прэзідэнт РП Лех Качынскі і вырашыў падтрымаць ідэю распрацоўкі новага праекта для Белавежскай пушчы. Гэта ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF