Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Расія і мы (2)

Васіль САКОЎСКІ

А цяпер давайце вернемся да пытання — Расія і мы, нашы тутэйшыя беларусы. Дзеля гэтага зробім кароценькі экскурс у гісторыю Беларусі і нашай Беласточчыны.

Спачатку называлі нас русінамі і жылі нашы продкі ў нашых русінскіх княствах. Першай хрысціянскай рэлігіяй стала ў нас візантыйскае хрысціянства.

У Вялікім княстве Літоўскім і пазней пачалі называць нас беларусамі, ліцвінамі. Спачатку добра мелася там наша беларушчына і праваслаўная вера. Многія вучоныя называюць гэты перыяд залатым векам беларускай культуры.

Радыкальна пачала змяняцца наша сітуацыя пасля Люблінскай уніі ў 1569 годзе, калі мы сталі грамадзянамі Першай Рэчы Паспалітай. Там памаленьку пачалі абмяжоўваць, а потым і зусім выціскаць нашу мову, культуру і праваслаўную рэлігію. Тадышняя палітыка Польшчы была такой, каб пашырыць каталіцызм, а калі не каталіцызм то хаця б уніяцтва, коштам праваслаўя. Навязваючы нашым продкам рэлігійную унію каталіцкаму кліру і правячым Польшчай рупіла тое, каб праваслаўную Беларусь і Украіну падпарадкаваць Ватыкану і тым самым мацней звязаць іх з суперкаталіцкай Польшчай і спаланізаваць іх. І рабілі гэта доўга, сістэматычна і бескампрамісна. Вось таму да канца існавання Першай Рэчы Паспалітай, гэта значыць, да раздзелаў Польшчы, так мала асталося ў Беларусі праваслаўных. Асноўная маса беларускага народу была ўжо уніятамі. Нямала было і католікаў. А беларуская нацыянальная эліта і паны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF