Ніва № 8 (2650), 25 лютага 2007 г.

Вандроўкі малыя і вялікія

Ганна КАНДРАЦЮК

Чытачу „Нівы” не трэба прадстаўляць мастака-дызайнера Міраслава Здрайкоўскага. Яго ілюстрацыі сустракаем у кожным нумары нашай газеты. Гэта рысункі да сатырычных быляў Віктара Сазонава, гэта партрэты свойскіх індывідаў Евы Сцепанюк, гэта суаўтар новага графічнага афармлення „Нівы” з 2004 года...

Мы запрашаем на „Вандроўкі малыя і вялікія”, другую персанальную выстаўку мастака, якая з 13 лютага па 23 сакавіка г.г. прэзентуецца ў Ружовай зале беластоцкага ВААКа (што па вуліцы Кілінскага, 8).

— Адкуль такое глыбокае адчуванне этнаграфіі? — пытаю Міраслава Здрайкоўскага, мяшчаніна родам з Бельска-Падляшскага.

— Мае бацькі з вёскі. У час канікулаў я ездзіў да дзеда, у Стацэвічы. Гэтыя ўспаміны важныя для мяне, яны паказваюць дарогу адкуль я ўзяўся.

Пытанне пра этнаграфію невыпадковае. Гэта прастора, у якой закляты дух народа. З яе пачынаецца „вандроўка далёкая”. Вядзе яна да ядра-дому, які састаўляюць чатыры карціны з хаткамі. Хаткі — вобраз тутэйшага чалавека — пад аховай пукатай атуліны. Гэта курганная пасудзіна або пупышка расліны. Хаткі павернуты здобным франтонам на гледача.

Яны выпраменьваюць цёплае святло сваімі „вачыма”-вокнамі, якое са стужкай дыму ўзвіваецца ў неба. Аднак, каб знайсці паслядоўнасць у часе (тут метанакіравана пераблытаную), неабходна прыгледзецца ўсёй кампазіцыі, гэтак званым вандроўкам „малым”. Састаўляюць іх ніўскія, ды не толькі, ілюстрацыі. Пачатак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF