Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Навагоднія падарункі

Віктар САЗОНАЎ

Першы раз у жыцці, шпарка перастаўляючы маленькія ножкі, Ігарок шыбаваў хутчэй чым яго матуля. Ён нават спрабаваў цягнуць яе за руку, ірваўся наперад як шчаня, якому ўпершыню пачапілі на шыю вяроўку, а яно ўбачыла ката. Маці толькі ўсміхалася і тлумачыла шасцігадоваму сынку, што спяшацца няма куды. Яшчэ рана. Адкрыццё святочнай ёлкі для дашкольнікаў распачнецца толькі праз гадзіну. А Дзед Мароз прыйдзе яшчэ пазней. Ды Ігарок нічога не хацеў слухаць. Яго жвавыя вочкі былі шырока раскрытыя і, здавалася, зусім не маргалі. Ручкі аж трэсліся ад нецярпення, як асінавыя лісточкі на пачатку восені. Яшчэ мінулым годам ён убачыў, як Дзед Мароз нейкаму хлопчыку падарыў машынку. Чырвоную, з мігаючымі фарамі. Дакладна такую, як Ігарок мроіў набыць. І вось ізноў Новы год. Зноўку Дзед Мароз будзе раздаваць падарункі. Ігарок цэлы год вучыў на памяць вершык, які тады расказваў ля ёлачкі той хлопчык. І марыў атрымаць машынку. І не можа быць інакш! Бо і ліст пісаў таму чарадзейнаму дзеду, і ялінцы ў хаце нашэптваў пра сваё жаданне. Толькі бы паспець. А то можа хто першы парупіцца расказаць той вершык, і тады ўсё прапала. Дзе тады ўзяць такую машынку, якая ёсць толькі ў Дзеда Мароза?

Акурат у гэты час, у непрыбранай кватэры на другім баку вуліцы ледзьве жывы Віктар Ляховіч з жахам узіраўся ў люстэрка на выяву твару пакутніка і стараўся адгадаць, хто гэта можа быць. Ён, накруціўшы на галаву мокрую анучу, каб хоць неяк зменшыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF