Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Для сваіх людзей

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Янкі Крупы (працяг з 5 н-ра)

Шчэцін

У Шчэціне прабыў я адзін сезон, больш не мог. Выступаў у аперэтах, м.інш. „Марыца” Кальмана і „Птушкалоў” Цэлера. Я хачу вяртацца ў Беласток, а мяне дырэктар не адпускае. Я ўжо ў Беластоку з Юзвюком дамоўлены, ён мне штат трымае. І каб вырвацца з гэтага капкана я папрасіў сям’ю, каб мне тэлеграму прыслалі, што маці ўмірае. З гардэробшчыцай, украінкай, дамовіўся пакінуць ёй у клуначку тэатральныя рэчы, што ў мяне былі, для здачы. Акурат вадэвіль ішоў „Дзякуй, Ева”, і тэлеграма. Паехаў я, і ўсё. Толькі пасля пашпарт у Шчэцін паслаў, каб адштампавалі і пасведчанне аб працы прыслалі. Не мог там...

Але ў Музычным тэатры я папоўніў адукацыю па рэжысуры, кампазіцыі, працы з аматарскімі калектывамі. Да гэтага, у Беластоку, апрача вучобы ў ансамблі Гіжэўскай, я яшчэ вучыўся харэаграфічнаму майстэрству ў балетным вучылішчы пад кіраўніцтвам прафесара Кірылы Янушкоўскага. Харэаграфічныя штудыі я закончыў у Варшаве, да таго ж яшчэ апякунча-выхаваўчую педагогіку на Філіі Варшаўскага універсітэта ў Беластоку.

Таварыства

І так я зноў вярнуўся працаваць у Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Не быў гэта лёгкі час, бо праца культурна-асветнага інструктара не за сталом, трэба было ехаць у людзі. Каб нешта здзейсніць, трэба было да людзей дайсці. Раз кажу дашоўскаму бацюшку: я мушу да людзей хадзіць, а табе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF