Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Выхоўваць з пашанай да свайго

Аляксей МАРОЗ

Вучні Комплексу школ у Дубічах-Царкоўных ахвотна спатыкаюцца ў Гміннай бібліятэцы і святліцы на пазаўрочных занятках. Дзеці і моладзь знаёмяцца з гісторыяй свайго наваколля, захаванымі даўнімі вясковымі традыцыямі і абрадамі. На спатканні з маладымі людзьмі прыходзяць вяскоўцы і вучаць іх даўнім хатнім заняткам, якія занікаюць з цывілізацыйнымі пераменамі, а таксама знаёмяць з простым рамяством, якое яшчэ захавалася ў Дубіцкай гміне (пляценне з саломы ці лазы). Вучні выязджаюць на экскурсіі і знаёмяцца з навакольнай расліннасцю, птушкамі і звярынай. Гавораць з мясцовымі людзьмі, якія ад бацькоў навучыліся жыцця ў суладдзі з прыродай. Цікавыя для вучняў выезды ў Беласток і іншыя мясцовасці. У Ляўкове дзеткі вучыліся ляпіць з гліны, а ў Студзіводскім музеі малой айчыны, рабіць саламяны павук. Тканыя і вышываныя вырабы, якія яны ўбачылі ў Студзіводах, напомнілі вучням пра іх самастойныя працы выкананыя ў Дубічах пад наглядам вясковых інструктараў.

У Гміннай бібліятэцы ў Дубічах сустракаю вучняў Падставовай школы з апекунамі, бібліятэкаркай Міраславай Семянюк-Мараўскай і настаўніцай Нінай Добаш-Карпюк. Дзеткі выконваюць святочныя аздабленні. Вядуць яны мяне ў святліцу, што знаходзіцца над бібліятэкай, каб паказаць выстаўку сваіх лепшых работ, якія выконвалі на пазаўрочных занятках. Дзяўчаты затрымліваюцца побач вырабаў з драўніны і ракіты.

— Хлопцы лепш умеюць вырэзваць у драўніне, а нам добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF