Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

У Цеханоўцы пра беларускае

Міра ЛУКША

У беларускай хатцы цяпер на стале, на лавах і на падлозе шмат сена, гэта ад Каляд, была і куцця, просвіра — усё рыхтавала адна гаспадыня з Плютыч, — сказаў Антоні Масевіч, старэйшы спецыяліст па этнаграфіі Музея сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы. Музей гэты мае свае беларускія зборы, м.інш. у беларускай хатцы, прывезенай з Сакоў (была яна ўласнасцю дзядоў Міхася Шаховіча). Апрача таго сюды былі прывезены экспанаты з Беларускага музея ў Белавежы.

— Можа быць, што калі б яны не апынуліся ў нас, шмат было б з іх страчана, — адзначае захвальнік. — Вашы гайнаўскія музейнікі былі ўражаны пазітыўна на тое, што я вам сказаў чатыры гады таму ў артыкуле. Яны не мелі выйсця, каб усяго гэтага не забраць, а і мы не ведалі, ці „ўправа, ці ўлева”, бо праўна лепш было ўсё нам перадаць, і мець гэта „з галавы”. Некаторыя экспанаты былі блага захаваныя, мы што маглі, закансервавалі, задбалі, хоць частка з іх не паказвалася. Было ўсяго больш за 300 штук. Пасля вашага тэксту ў „Ніве”, згодна з дамовай, мы вярнулі ўсё камісіі, якая прыехала з Гайнаўкі. У час нашых перамоў у музей заехала была другая камісія з Гайнаўкі, таксама паказала паперы на свае паўнамоцтвы. Мы тут разгубіліся, не ведаючы, хто тут мае сапраўдныя правы на тое, каб маглі мы ім перадаць экспанаты. Пачалася гарачая сварка паміж гэтымі беларусамі і нам было няёмка. Урэшце, перадалі мы тыя экспанаты, каб не мець лішняга клопату. Думаю, што пра іх задбалі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF