Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Добра нам жывецца

Раіна СТЭФАНЧУК

Самаўраднікаў ваяводства і горада Беластока не прылічыш да бедных. Можна больш сказаць. Большасць з іх можна прылічыць да катэгорыі заможных людзей, раўняючы ўзровень іх жыцця з узроўнем суграмадзян, выбаршчыкаў. Сапраўды, лідэрам тут з’яўляецца член Падляшскай управы, старшыня БГКТ і віцэ-старшыня ўзніклага восенню мінулага года Таварыства беларускай культуры Ян Сычэўскі.

Пераглянулі мы маёмасныя заявы беларускіх радных, якія засядаюць у Падляшскім сейміку і беластоцкай Гарадской радзе, а таксама намесніка прэзідэнта Беластока Аляксандра Сасны, які прызнаецца да сваёй меншаснай прыналежнасці. Большасць упісаных у заявах даных адносіцца да стану за 2005 год і датуецца чыслом снежня 2005 г. Інфармацыі аб заробках падаваліся ў гадавым маштабе. У рашучай большасці нашы самаўраднікі, апісваючы свой маёмасны стан адзначаюць, што паасобныя кампаненты маёмасці з’яўляюцца маёмаснай сужэнскай супольнасцю.

Сёлета да маёмасных дэкларацый трэба далучыць заявы аб вядзенні на тэрыторыі дадзенага самаўрада гаспадарчай дзейнасці жонкай (ці мужам) і паказаць, ці жонка (муж) не зарабляе ў г.зв. самаўрадавых арганізацыйных адзінках. Тут усе ваяводскія радныя заявілі, што іх гэта не тычыцца. Падобна зрабіў віцэ-прэзідэнт Сасна. А цэлая чацвёрка меншасных радных Беластока паказала, што іх жонкі працуюць у гарадскіх школах. Прычым, як даведаліся мы ў бюро Падляшскага сейміка, магчымасць праверкі заяў аб дзейнасці жонак ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF