Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Крадзеж і пакута

Ева СЦЕПАНЮК

Пеця Кот напсаваў мне многа крыві. Я і сама тут вінаватая — ідзе пра маю грамадскую дзейнасць у этнааб’яднанні „Ганак”. Навошта яна мне патрэбная? Ці не лепш сесці на д... і наракаць як усе.

Біда, — кажа пра сваё быццё-жыццё Кот. — З ніякага боку дапамогі пушчанскаму гаспадару сёння няма.

Кот любіць наракаць. Кожную гутарку ён пачынае са слоў: Калісь было лепш! Няважна, што тое „калісь” у яго выпадку, гэта час ваеннага становішча. Час, калі ён сам сядзеў у турме. Не, не з за палітыкі — крый Божа! Па сённяшні дзень з павагай успамінае генерала Ярузельскага.

Сядзеў ён за звычайнае браканьерства:

— Але тады хоць тлустай дзічыны са смакам пажэрлі.

Кот аж аблізаўся на апошні ўспамін.

— А што, зараз яна худая?!

— Паршывая такая, — пра апошняе Пецька кажа з агідай: — Усе зайцы заразныя. І то каб якім грыпам? Венерычнай хваробай хварэюць. Бач, да чаго дажыліся!

Мне хацелася заступіцца за айчынную прыроду, згадаць хоць бы грыбы, якія наздзіў самавіта абрадзілі здаровыя летась.

— І чым гэта ўсё скончыцца? — Кот не дапускае мяне да слова, ён ведае найлепш: — Канец усяму будзе, катастрофа.

* * *

„Катастрофа” найперш звалілася на Ката. Пецька здурэў. Бегаў па вуліцы і крычаў, што тэрарысты з „Аль-Каіды” за ім сочаць. Нібыта на маторах прыязджаюць, каля яго хаты брумкаюць. Шчоўкаюць фотаапаратамі, здымаюць пра яго фільм на тэлекамеру... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF