Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Вяртаючыеся хвалі

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Як асцерагчыся ад вяртаючыхся тэмаў у мастацтве, у прыгожым пісьменстве, у філасофіі? Як гэта ёсць, што творца спрабуе памерацца з імі ў чарговы раз, каб паказаць іх у новым асвятленні, у свежым кантэксце?

Здавалася б, што з праблемамі паходжання мастацтва чытаючая публіка дастаткова ўзнаёмленая, як хоць бы з ніцшанскімі падзеламі на апалонавае мастацтва, назвала б яго анёльскім і дыянісійскае — д’ябальскае. Ці мастацтва нараджаецца з лішку творчай энергіі, ці хутчэй бярэцца з хваробы, з недапасавання да грамадства, з самоты? Ці хвароба творцы, значыць, справа чыста асабістая, дэтэрмінуе ўзнікаючы твор, спавівае яго ў аўру цемры, боязі, песімізму, зла?

Пераглядваючы том лістоў Фрыдрыха Ніцшэ сябрам, вельмі ж нешматлікім яму блізкім людзям, я са здзіўленнем заўважыў, што тыя лісты перапоўнены роспаччу, скаргай на благі лёс; бо якое ж марнае, нэндзнае жыццё вёў гэты хворы, няшчасны чалавек. Як жа гэта не пагаджаецца з геройскім, поўным энергіі і моцным тонам ягоных філасофскіх твораў.

Наш страшны і гожы ХХ век, які, незалежна ад таго, што аддаляецца з хуткасцю ілюзорна ўзрастаючай, усё ж турбуе нашу постмадэрністычную рэчаіснасць. Мы атрымалі ў спадчыне ад яго схільнасць да ўжывання мастацтва, літаратуры для педагагічных мэт, для выхоўвання грамадстваў асабліва ў духу акрэсленым таталітарнымі ўрадамі, у сістэмах гітлерызму ці сталінізму. Таталітарныя сістэмы выступілі супраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF