Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Адно вядомае, іншае — незразумелае

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кааліцыя аб’яднанай беларускай апазіцыі перажывае хваравіты раскол. Раскол гэты прагназаваўся яшчэ на пачатку стварэння грамадска-палітычнай супольнасці „5 плюс”. І не трэба было быць асаблівым разумнікам, каб прадказаць хаду працэсу. Відавочна, што гэтая кааліцыя не грунтавалася на трывалым ідэалагічным падмурку. Не так даўно адзіны рух БНФ „Адраджэньне”, які ўжо аб’ядноўваў усіх прыхільнікаў дэмакратычных перамен і гуртаваў людзей розных поглядаў на трывалых базавых каштоўнасцях (такіх як незалежнасць беларускай дзяржавы, нацыянальнае адраджэнне), лічыў змену палітычнай улады толькі сродкам дзеля дасягнення галоўных мэтаў. Для цяперашняй жа, нібыта шырэйшай намінальна, кааліцыі ранейшы сродак стаўся самамэтай, за якой, як кажуць, „не бачна лесу”.

Параза дэмакратычнай апазіцыі на леташняй кампаніі па выбарах прэзідэнта густа пасеяла зерне расчаравання і песімізму — як сярод выбаршчыкаў, так і ў шэрагах партыйных актывістаў. БНФ, на маю суб’ектыўную думку, моцна прайграў у той кампаніі, у той час як Аляксандр Мілінкевіч не здолеў выйграць, але прыдбаў агульнабеларускую і сусветную вядомасць. Ніхто з фронтаўскіх лідэраў зараз і блізка не мае такой папулярнасці. Галоўная памылка БНФ у тым, што ён, будучы найбольш моцнай і самастойнай апазіцыйнай сілай, пайшоў на хаўрус з камуністамі і іншымі левымі плынямі.

Мінулы тыдзень прынёс два сур’ёзныя зрухі. Па-першае, створаныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF