Ніва № 6 (2648), 11 лютага 2007 г.

Важнае, каб людзі памяталі

Павел ВОШЧАНКА

У 23 нумары „Нівы” ад 05.06. 2005 г. пісаў я пра стан занядбаных і забытых могілак у Дубінах. Артыкул адначасова быў вопісам стану могілак, яго выгляду і гістарычных каштоўнасцей, а таксама заклікам да іх упарадкавання. На заклік адгукнуліся нямногія, аднак моладзь не падвяла. Нягледзячы на нешматлікасць удзельнікаў, удалося правесці запланаванае раней генеральнае парадкаванне некраполіі. Работы па вяртанні могілак да ранейшага стану працягваліся роўна месяц. У гэтым часе ўдалося правесці многія працы, а менавіта: высечку разросшыхся на могілках (прыблізна 1,5 гектара) карчоў і кустоў, парадкаванне і ачыстка надмагільных помнікаў, аднаўленне знішчаных і перакуленых крыжоў і надмагілляў, а таксама агульнае парадкаванне. У работах дапамагалі нам зняволеныя, за што дзякую Следчаму арышту ў Гайнаўцы і самім вязням.

Праца на могілках была вельмі цяжкая, патрабавала напружанага фізічнага высілку і ахвоты да бескарыслівага дзеяння. Аднак моладзь выказалася заангажаванасцю ў справу, а таксама здольнасцю да супольнай дзейнасці дзеля ідэі. Нашы дзеянні падтрымалі таксама мясцовыя прадпрымальнікі, уласнікі магазінаў, якія прывозілі нам правіянт і напоі.

У ходзе парадкавання могілак, калі з пад гушчара кустоў адкрываліся чарговыя крыжы і помнікі, складалася ўражанне, што ствараюць яны суцэльны комплекс разам са шматвяковымі соснамі, якія растуць вакол могілак, і фруктовымі дрэвамі. Апрача таго выразна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF