Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Пра кудзельнікаў

Ніна БРУЧКО

На дварэ холадна, ветрана, марозу ні каплі, нават снегу таго як на лякарства. Людзей на прыпынку злічыць на пальцах — дзве жанчыны з кошыкамі ў руках, мужчына ў шапцы-вушанцы і я. Нарэшце пад’язджае мой пэкаэс. З радасцю ўскакваю ў амаль пусты аўтобус, купляю білет і займаю месца спераду. Едзем. Робіцца цёпленька, закрываю вочы і думкамі ўжо я ў сваёй роднай вёсцы. Адна за адной плывуць ажыўленыя карціны майго далёкага дзяцінства.

З самай раніцы найстарэйшая сястра прыбірае хату — сёння наша чарга, прыйдуць дзяўчаты з кудзеляй — прыпамінае. — Уставай, пасцель трэба спратаць! — крычыць на мяне, выцягваючы з пад галавы падушку. Рада не рада ўстаю, мне ж з ёю не ваяваць, у яе востры характар. З крыкам на сястру ўбягаю ў кухню. На стале пастаўлены ўжо суп, міска картафлянікаў акрашаных алеем і прасяная каша. Свежыны яшчэ няма, трэба пачакаць да Руздва, папасціць. Маці запрашае сям’ю за стол, а бацька ўпамінае мяне: „Як я быў маладым хлопцам, за сталом было ціха, сур’ёзна, хлеб рэзаў і дзяліў усім дзецям бацька, а малоць языком, як ты, пры ядзе нельга было”. Паслушна сядаю за стол, сёстры таксама. Чорненькая кошачка, якая дагэтуль, здавалася, спала, саскочыла з печы і пачуўшы пах яды пачала церціся аб маю нагу і мяўкаць. І яна атрымала сваю порцыю малочнай кашы. Ля печкі моўчкі бабуля са смакам ела свой каплун — вараныя ў вадзе кавалачкі сухога хлеба, акрашаны алеем або пасалоджаны цукрам. „Бежанскі суп” — так яго называла. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF