Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

1881 год: хто забіў Аляксандра II?

Алесь ЧОБАТ

1 сакавіка 1881 года карэту імператара Аляксандра II у белы дзень у цэнтры Санкт-Пецярбурга атакавалі двух тэрарыстаў. Ад першай бомбы разнесла карэту і забіла некалькі казакоў з канвоя, але цар выйшаў з абломкаў жывы і цэлы — і тут другі тэрарыст з некалькіх метраў кінуў другую бомбу. Цару адарвала ногі, і ў той жа дзень Аляксандр II памёр, а тэрарыст загінуў на месцы. Так падпольная расійская партыя „Народная воля” выканала даўно вынесены прысуд. Кідальніка першай бомбы схапілі, ім аказаўся нейкі мяшчанін Рысакоў, і хоць пад следствам баявік аказаўся нечакана слязлівым і выдаў усіх, каго мог, але кляўся-бажыўся, што не ведае свайго напарніка, з якім сустрэўся на інструктажы ў апошнюю ноч...

У канцы красавіка 1881 года рускі генерал-губернатар у Вільні генерал-інжынер фон Татлебен атрымаў з Санкт-Пецярбурга сакрэтную пошту, што ў забойстве імператара западозраны нейкі „Гриневицкий из дворян Гродненской губернии”, пра што паведаміла... эмігранцкая газета „Голос” у Швейцарыі; дадавалася і „фотографическая карточка с мёртвого” — у той час не было ў моргах халадзільнікаў, і адрэзаную галаву баевіка руская контрразведка трымала ў вялізным шкляным посудзе са спіртам. Спіс усяе шляхты Гродзенскай губерні паказаў, што сапраўды ёсць такія Грынявіцкія, а нават „имение Великие Гриневичи Бельского уезда”. Асабісты даручэнец Татлебена і капітан віленскіх жандараў рушылі цягніком з Вільні ў Беласток, адтуль коннай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF