Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Я за Польшчу ад мора да мора!

У рэдакцыю неспадзявана завітаў Кшыштаф Канановіч — кандыдат у прэзідэнты РП. „Пэўна будзе весці выбарчую агітацыю? Мабыць, прынёс нейкую прапанову беларусам?” — падумалі мы.

— Proszę zrobić trzy odbitki? — кандыдат у прэзідэнты дастаў са сваёй скураной сумкі фактуру і даў яе галоўнаму рэдактару, які якраз знаходзіўся ў прыёмнай.

— Proszę bardzo! — шэф уключыў ксеракс і стаў капіраваць дакумент...

— A to za darmo? — спытаў госць.

— Tak, za darmo.

— To proszę cztery razy...

Ці гэта была палітычная ігра з боку кандыдата — ці звычайная памылка (у суседнім будынку знаходзіцца ксераксны паслуговы пункт) — мы не высвятлялі. Кшыштаф Канановіч з ходу згадзіўся даць нам інтэрв’ю:

Ганна Кандрацюк: — Можам размаўляць па беларуску?

Кшыштаф Канановіч: — Так, можам.

А, дзе Вы навучыліся размаўляць па-беларуску?

— У нас у хаце размаўлялі па-беларуску, па-просту, значыць. Усе: тата, мама, дзед, баба. Наша сям’я з пад Гродна, з вёскі Стральцы. Там жывуць сваякі. Раз я заехаў да іх і пайшоў з хлопцамі на забаву. Ідзем, размаўляем — як з Вамі цяпер, а яны кажуць: „Ты, Кшыштаф, наш чалавек?!” Не, кажу ім, я паляк.

... Э! То пэўна таму Вы нежанаты. Можа, каб не рэзалі пана, пазнаёміліся б з нейкай дзяўчынай. Прэзідэнту трэба ж мець жонку!

— Цяпер за мной дзяўчаты шалеюць як халера! Адна варшавянка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF