Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Альбом Меляшкі

Павел Гжэсь, чапляючы фатаграфіі на платы і сцены дамоў, змяніў асуджаную на знікненне памежную вёску ў адну вялікую галерэю пад адкрытым небам. Усе Меляшкі сталі мастацкім творам — людзі, архітэктура, гісторыя і сацыяльныя сувязі. Сам праект маладога фотадакументаліста, якога род выводіцца з гэтай старажытнай вёскі на Гарадоцкай зямлі, зварухнуў асяроддзе, ажывіў мясцовасць, ускалыхнуў эмоцыі, аднавіў памяць. Пасля славутай выставы праект завяршыўся фотаальбомам, якога выдаўцом з’яўляецца Гмінны асяродак культуры ў Гарадку, а друкаваўся ён у Кракаве. Словам аздобілі яго вядомы мастак Лявон Тарасэвіч, якога матчын род таксама бярэ вытокі з Меляшкоў, Кшыштаф Чыжэўскі з Асяродка „Пагранічча” і Тамаш Посьпех. Публікацыю сфінансавалі са сродкаў Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця ў рамках Праграмы суседства Польшча — Беларусь — Украіна INTERREG IIIA/TACIS CBS 2004-2006 і з дзяржаўнага бюджэту ў рамках Згуртавання „Еўрарэгіён Нёман”. Выданне — выключна да бясплатнага распаўсюджвання.

Кшыштаф Чыжэўскі разважае: „Стаяць у абдымках — маці і сын. Ён прыехаў з горада. Яна ў горад выязджаць не хоча. Лепей ёй у драўлянай хатцы з ганкам, дзе на франтоне ашчэпкі дошак укладваюцца ў біблейны радок: Дзе ўсходзіць сонца і кудэма знікае... Яму, здаецца, каштоўнае тое, што мае куды вяртацца... Здымак зроблены фотаапаратам фірмы «Bronica», сярэднефарматным (6 х 6 см), без аніякай аўтаматыкі, з чорна-белага негатыва. Можна яго сканірававаць, рабіць адбіткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF