Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

З нашаніўскай парой

Аляксей МАРОЗ

Раённыя элімінацыі ХІІІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы, якія 18 студзеня адбыліся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, праходзілі пад знакам нашаніўскай пары. Белліцэісты ў сваіх пісьмовых працах часта спасылаліся на публікацыі ў „Нашай ніве” і „Нашай долі”. Некаторыя вучні пісалі пра сваю Малую айчыну — Беласточчыну. У вусных адказах ліцэісты завяралі аб прывязанасці да мясцовых абрадаў і традыцый, а некаторыя белліцэісты заклікалі сваіх сябраў трымацца роднай мовы і не саромецца беларускай нацыянальнасці.

Рады тэмам алімпіяды

Арганізатары алімпіяды — Кафедра беларусістыкі Варшаўскага універсітэта і Таварыства Польшча-Усход — многа ўвагі адвялі нашаніўскаму перыяду, што вучні ўспрынялі станоўча.

— У 1906 годзе пачалі выходзіць газеты „Нашая доля” і „Нашая ніва”. Калі ў мінулым годзе рыхтаваліся матэрыялы да алімпіяды, святкавалі мы стагоддзе з дня заснавання згаданых мною газет і мы рашыліся адзначыць гэтую падзею, — заявіў прафесар Аляксандр Баршчэўскі, мерытарычны кіраўнік алімпіяды.

Большасць маіх суразмоўцаў пісала пра грамадскае, нацыянальнае і літаратурнае значэнне „Нашай долі” і „Нашай нівы”. Накірунак працы з літаратурай і публікацыямі нашаніўскай пары быў вядомы для белліцэістаў загадзя, калі сталі даступныя вучням інфармацыйныя матэрыялы для падрыхтоўкі да сёлетняга выпуску алімпіяды.

— Я рашылася пісаць на тэму „Нашай долі” і „Нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF