Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Беларусь пачалі іначай разглядаць

Размова з АЛЯКСЕЕМ ДЗІКАВІЦКІМ, карэспандэнтам Радыё Свабода ў Варшаве.

Ніва”: — Калісьці Аляксандр Мілінкевіч сказаў, што дыктатура Аляксандра Лукашэнкі пратрымаецца яшчэ не больш года. Ці Вы згодны з такой думкай?

Аляксей Дзікавіцкі: — Я думаю, шо гэта крыху перабольшванне, але, на маюу думку, гэты рэжым не такі ўжо моцны пасля выбараў. Сітуацыя Беларусі такая, што яна ў пэўным сэнсе заложнік геапалітычнай сітуацыі ў Еўропе. Да пэўнага часу такое было ўражанне, што рэальна Захад, г.зв. „старая Еўропа”, не хацеў заўважаць, што адбываецца, бо было ўсё спакойна. Цяпер, калі мы бачым гэты канфлікт з нафтай, калі ўсе вядучыя выданні пісалі пра гэта, калі трэба было закранаць стратэгічныя запасы нафты, гэта ўзняло беларускую праблему на новы ўзровень. Калі сярэдні еўрапеец зразумее, што гэта можа закрануць яго сям’ю, што не зможа заплаціць за паліва, за станцыі, што будзе менш цяпла, тады маем іншую сітуацыю. Ясна, што настрой грамадзян адбіваецца на паводзінах палітыкаў. Па-мойму, цяпер Беларусь пачалі іначай разглядаць, разглядаць праблему, якая існуе. Захад не бачыць ужо, што Беларусь гэта частка Расіі, што пачнем размаўляць, і ўсё будзе нармальна, будзе газ, нафта і гэтак далей. Цяпер зразумелі, шо гэта не толькі Беларусь і Захад, а Захад — Беларусь — Расія.

А што Лукашэнка хоча разыграць сваёй барацьбой?

— Скажам прама: Лукашэнку ўдавалася дванаццаць гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF