Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

У Мельніцкай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мельнік, які да 1934 года карыстаўся правамі горада, сёння з’яўляецца сядзібай гміны і вельмі атракцыйнай загараднай вёскай, распаложанай на высокім правым беразе Буга ў шаснаццаці кіламетрах ад Сямятыч. У Х-ХІ стагоддзях было тут умацаванае паселішча, разбуранае ў 1240 годзе ў час мангола-татарскага нашэсця. У 1440 годзе Мельнік стаў горадам. У ХVІ ст. важны рачны порт і гандлёвы цэнтр; у той час пачынаецца здабыча крэйды, якая доўжыцца да сённяшніх дзён. Зноў зруйнаваны ў час шведскага нашэсця. Далейшы заняпад горада адбыўся ў ХІХ ст. у выніку адсутнасці выгадных камунікацый.

Мельніцкая гміна даволі прыцягальная з за багацця ландшафтных форм — тут перасечаная мясцовасць з вялікімі адноснымі розніцамі вышынь. Тут пралягае града лабавой марэны з найвышэйшым узгоркам Ушэсце (2 кіламетры ад Мельніка, 204 м н.у.м.), з якога відаць маляўнічую даліну ракі і буйныя лясныя комплексы. Тут знакамітыя кліматычныя ўмовы. Зімою тут можна катацца на санках і спаборнічаць на лыжах, а летам вудзіць і займацца воднымі відамі спорту.

Найбольшай атракцыяй з’яўляецца, аднак, Падляшскі прарыў Буга. Рака ўецца тут паміж аблесеных узгоркаў. Надрэчныя абрывы парэзаны ярамі, дзе месцамі расце асаблівая стэпавая цеплалюбівая расліннасць. У наваколлі шмат назіральных пунктаў. Выдатныя ландшафтныя козыры і ў рэк Машчоная ды Мутная. Аблясенне гміны сягае 70%.

Найбольш атракцыйнай мясцовасцю ў гміне з’яўляецца сам Мельнік, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF