Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Для сваіх людзей

Старэйшаму пакаленню беларусаў Беласточчыны найбольш хіба яркай праявай нашай культурнай актыўнасці была эстрадная група „Лявоніха”. Калектыў у 1960-х гадах з’ездзіў усю Беласточчыну, і хіба няма такіх людзей таго часу, якіх бы ён не адухаўляў. Былі гумарэскі, былі песні, але былі і танцы, бадай найбольшая экспрэсія чалавечай радасці, своеасаблівага палёту ў бок неба, у бок раю. А публіку радаваў і танцам, і непаўторнай усмешкай Янка КРУПА. Хіба зашмат не памылюся, калі за Маякоўскім сцверджу: гаворым „Лявоніха” — думаем Крупа... Папрасіў я яго расказаць пра сябе.

Вёска

Нарадзіўся я ў Рудутах на восені 1937 года, а запісалі мяне ў дакументах пад датай нараджэння 3 студзеня 1938 года. Бо тады так на вёсцы было, жанчыны радзілі дома, роды адбіралі мясцовыя бабкі-павітухі, а ў дакументы пісалі тады, калі быў час у гміну схадзіць. І калі дакладна я нарадзіўся — невядома. Гэтаксама наконт майго брата, старэйшага за мяне, які нарадзіўся ранняй вясною, а ў які дакладна дзень — таксама невядома. Лепш пашанцавала сёстрам, іхнія даты нараджэння можна было ўстанавіць, бо адна нарадзілася як у суседа вяселле было, а другая — на Казанскую. Такі быў тады на нашай вёсцы ўклад жыцця. Як у Коласа „У палескай глушы”. Як у Рэдлінскага „Канапельцы”. То ж у вайну немцы прыязджалі да нас здымкі рабіць гэтай нашай экзотыкі. І пра культуру тут ніхто не дбаў; тут адно мужыкі для работы былі. Калі хто ў вёску ў капелюшы завітаў, то ўжо ён вялікі пан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF