Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Нафта-газавая каніцель

Васіль САКОЎСКІ

Нядаўна я пахваліў расійскае дзяржаўнае кіраўніцтва за тое, што яно і намнога маладзейшае ад савецкага, і лепей адукаванае, і прыгажэй апранутае, і менш медале-ардэнаноснае, і не лезе цалавацца. Ды і пачало здавацца, што больш рацыянальную ўнутрана-знешнюю палітыку яны вядуць. Але пасля нафта-газавай каніцелі стаў я моцна сумнявацца ў рацыянальнасці іх палітыкі. Бо як толькі ўзнікае нейкае непаразуменне ці канфлікцік паміж Расіяй і нейкай іншай краінай, адразу і грымяць у Думе думцы: не покупать их товаров, а уже купленные выливать и выбрасывать; закручивать нефте-газовые провода и не дать им нашей нефти и газа!.. І выліваюць, выкідаюць ды закручваюць. А мне ж дасюль здавалася, што Дума паходзіць ад — думаць.

У гаспадарчай палітыцы і гандлі не павінна быць лепшых і горшых, а павінны быць усе роўныя, проста партнёры. Неразумна дашуквацца хто нам прыяцель, а хто не зусім, хто нас любіць, а хто — не. Ці вымушаць нейкія палітычныя ўступкі. Калі ж і сапраўды хтосьці нас не любіць, то зноў жа варта падумаць чаму не любіць? Можа мае на гэта важкія повады?

У сваёй гісторыі ўсялякае бывала з Расіяй-матушкай і з Савецкім Саюзам-бацюшкам. Далёка не ўсе народы былі задаволены з таго, што з’яўляліся грамадзянамі Расіі ці, тым больш, Савецкага Саюза. Не былі задаволеныя і тыя, якія жылі быццам бы і ў сваіх незалежных дзяржавах, але пад дыктоўку старэйшага брата, які дыктаваць то ўмеў, але жыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF