Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Чаканне з мора пагоды

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сядзі ў будзе і чакай, што будзе”, — прыблізна так можна характарызаваць стан сённяшняга беларускага грамадства. Расійска-беларускі эканамічны канфлікт, які прыдбаў і палітычную афарбоўку, спакваля ўлагодзіўся і перайшоў у дрымотны стан. Калі пачнецца новы віток напругі, не ведае ніхто, але амаль усе мяркуюць, што ён непазбежна надыдзе.

Беларуская апазіцыя ўсё больш маргіналізуецца. Пасля няздарнай кампаніі па „выбарах у мясцовыя саветы”, якая ў значнай ступені дапамагла ўладзе правесці чарговы фарс-спектакль, уплываць на шырокія масы насельніцтва будзе яшчэ цяжэй. Тым больш, што трэшчыны і супярэчнасці ў асяродку аб’яднанай апазіцыі перараслі ў чарговы раскол. Застаецца, як кажуць, сядзець і чакаць з мора пагоды. Але ніякі чараўнік на блакітным верталёце не прыляціць і не падарыць беларусам свабоду. Хіба што толькі, як у той дзіцячай песеньцы „задарма пакажа кіно”. Спадзявацца на альтруізм Захаду асабліва не варта. З гарантаў нашай незалежнасці толькі ЗША больш-менш паслядоўныя ў сваёй пазіцыі, заявах і дзеяннях. Яшчэ адзін удзельнік так званай будапешцкай канвенцыі (па якой моцныя дзяржавы свету дэкларавалі ў 1994 годзе абарону суверэнітэту Беларусі) — Вялікабрытанія — пераважна маўчыць. З Расіяй як „гарантам” усё зразумела. Еўразвяз жа вядзе зараз інтэнсіўныя перамовы з Рэспублікай Беларусь. Адзін візіт кіраўніка еўрапейскай Парламенцкай Асамблеі Рэнэ ван дэр Ліндэна ў Мінск чаго варты. Ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF