Ніва № 5 (2647), 4 лютага 2007 г.

Захавалі дух хат

Міра ЛУКША

У леташнім выданні конкурсу, арганізаванага Падляшскай ваяводскай управай „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве” першую прэмію здабыла „Сцяпанава гаспадарка” Сцяпана Чабая з Новаберазова. Стаяць на ягоным падворку дом драўляны і хлявы з 1863 г. ды драўляная хата з 1901 года, пад нумарамі 90 і 92. Сцяпан сваю прэмію выдасць на... 8 тон зерня для сваіх страусаў — агратурыстычная гаспадарка ды гадоўля гэтых экзатычных птахаў гэта яго хобі. Другое месца м.інш. атрымалі плябанія праваслаўнага прыхода св. Мікалая ў Белавежы, пабудаваная ў 1891 г., па вул. Спартовай, драўляны жыллёвы будынак з 1932 г. Адама Тамашука з Сацоў (н-р 44), а на трэцім месцы апынулася драўляная хата з 1945 г. з Масева-Старога (н-р 94), якога ўласнікамі з’яўляюцца Аліцыя і Андрэй Карчэўскія (пражываюць яны ў Замошшы).

На конкурс былі заяўлены 197 аб’ектаў прыватна ці праз установы (у 2005 годзе было іх толькі 31). Камісія ў час працы адкінула 46 заяў як не адпавядаючых крытэрыям акрэсленым у рэгламенце конкусу (будынкі былі, напрыклад, мураваныя або па-навабагацку пераробленыя і аздобленыя). Апошнія з піетызмам захавалі і ўмацавалі спадчыннікі будаўнікоў ці часам чужыя людзі, якім трапілі ў рукі гэтыя каштоўныя помнікі даўніны.

— Асабліва ў Бельскім і Гайнаўскім паветах захавалася шмат драўлянай забудовы, перш за ўсё жылых дамоў, — сказаў, Антоні Масевіч (старшыня журы), з Музея сельскай гаспадаркі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF