Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Офісная папера

Віктар САЗОНАЎ

Калі справа ў кампаньёнаў ладзіцца так, што канкурэнты ад зайздрасці пачынаюць плясці супраць іх гнусныя і каварныя інтрыгі, а звычайныя грамадзяне называць зладзеямі, гэта яшчэ больш збліжае сяброў па бізнесе і абуджвае нават у самых скупых на пачуцці душах жаданне зрабіць для свайго калегі штосьці прыемнае і добрае. А Мікола Хадорскі і Лявон Хадарэнка ў дадатак да сумеснай удалай бізнесовай дзейнасці былі яшчэ і сябрамі з ранняга дзяцінства. Разам хадзілі яны ў школу, разам служылі ў савецкім войску. А як Савецкі Саюз з тым самым войскам ляснуўся і пачаліся першыя вольнасці, у тым ліку і эканамічныя, сябры вырашылі ўдвух закруціць якуюсь справу. І добра ў іх пайшло. Таму ўзаемныя абмены сямейнымі візітамі і дарагія падарункі адзін аднаму сталі звыклымі паводзінамі кампаньёнаў.

Але нечакана (а яна заўсёды бывае нечаканай) прыйшла бяда. Яна з’явілася на парозе асноўнага офіса фірмы ў выглядзе дзяржаўнага чыноўніка з чорным партфелем і бязмежнымі паўнамоцтвамі правяраць дзейнасць сярэдняга і найбольш перспектыўнага класа грамадства. Пасля таго, як той чыноўнік адмовіўся ўзяць даволі салідны хабар, унутраныя галасы сяброў сталі ва ўнісон падказваць сваім уладальнікам, што іх справа кепская. І не памыліліся. Праз тры месяцы з усёй маёмасці фірмы застаўся толькі запасны офіс на першым паверсе абшарпанай і бруднай хрушчоўкі, а з трыццаці двух наёмных работнікаў толькі старэнькая прыбіральшчыца цёця Ніна. Сяброўскія візіты і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF