Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Inter-Winter

Раіна СТЭФАНЧУК

Па вуліцы Каперніка, 32, у Варшаве, ззаду Польскага тэатра размяшчаецца Галерэя „Зоя”. На адным з першых паверхаў хмарачоса вядзе яе ўраджэнец Гарадка, ляснік па адукацыі, Дарыюш Жукоўскі. На мінулым тыдні была тут адкрыта пасляпленэрная выстава, на якой прэзентавалася каля дваццаці мастакоў з усяе Еўропы, таксама і з Беларусі.

Галерэя „Зоя” гэта некалькі жыллёва-офісных памяшканняў. На ўваходных дзвярах відаць аўтамашынная рэгістрацыйная табліца: ZOYA 2006. Каб дастацца ў галерэю, трэба націснуць кнопку дамафона. У дзень вернісажа дамафон азываўся без перапынку. Галерэя ўзнікла ў мінулым годзе. Як кажа Дарыюш Жукоўскі, мае гэта быць таксама месца сустрэч творцаў і аматараў мастацтва шырока ўспрыманай Усходняй Еўропы. Працы, якія паказваліся на адкрытай якраз выставе, узніклі на І Міжнародным мастацкім пленэры „Inter-Winter”, які праводзіўся на пачатку снежня 2006 г. на тэрыторыі пансіянат а „Сяло Буды” непадалёк Белавежы. Пісалі мы аб ім у 51 нумары за 2006 год. Створаны былі на ім разнародныя працы, якія галоўным чынам паказвалі прыроду: чароўнасць, красу і магію прастарой Белавежскай пушчы. Усё гэта было, вядома, ператворана няраз у абстрактны спосаб праз фантазію мастакоў з Нарвегіі, Венгрыі, Італіі, Грэцыі, Косава, Турцыі, Літвы, Беларусі, Польшчы. Еўрапейскія мастакі назіралі за зубрамі, ваўкамі, ласямі. Мясцовыя ўводзілі іх у сакрэты беларушчыны, праваслаўя, візантыйскай духоўнасці. Дзякуючы таму якраз — як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF