Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Напрыканцы свету, Цісоўка

Міра ЛУКША

Цёмная вуліца. У ціхіх хатах ледзь святло гарыць у некаторых шыбінах. Група каляднікаў заходзіць не ў кожны дом. Палова тут праваслаўных, палова католікаў. Перад свой падворак выйшлі двое — Стась і Яня Лясоты. Яны сёння таксама ў святочным, бо ж нядзеля, ды ў іх не свята сёння, не Каляды. Яны адсвятквалі ў мінулым годзе. А над аціхлай Цісоўкай узлятаюць феерверкі — фію-вію — бабах! На небе фантаны іскраў, ракет. Гэта маладыя, што прыехалі на свята да дзядоў, робяць крыху шуму над мяжой, пад лесам. Далей канец свету, канец Еўропы.

— А чыя ты будзеш? Ясюкова? О, я твайго тату то ведаў, калегаваўся з ім. Ён з 33 года нараджэння. Мне ўжо 77 гадоў. І я спярша быў 33 рочнік, ды метрыку перарабіў. Гэта каб далей ад войска было. А гэта мая чакала, каб хутчэй тое войска было, каб я выйшаў, давай жаніцца будзем...

— А колькі тут будзе праваслаўных?

— Папалове, — кажа Стась.

— Не, праваслаўных больш будзе, — Яня мяркуе іначай. — А мы пэўна і сваякі з табою будзем, праз Грыгольцаў. Мае мамы цётка была роднай сястрой Грыгольца. А як сваты да мяне прыходзілі Лукшы. Ды сама знайшла сабе пару. Хадзілі мы на чыгунку ў Семяноўку, як тую каляю само рабілі. Там і пазнаёміліся.

— Усе тут па-свойму гавораць. Ніхто не сварыцца, нічога, — дадае спадар Стась, які цікаўным вокам пазірае, з кім я прыехала і як справы маюцца ў майго калегі.

— А ты не пытайся пра Багдана, не твае гэта справы, — перабівае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF