Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Для павышэння майстэрства

Размова з Вольгай ПАЛЬЧЭЎСКАЙ і Аленай ГЕНДЗЕЛЬ, валейбалісткамі „Пронару” Беласток і зборнай Беларусі.

Ці помніце, калі і дзе Вы ўпершыню выйшлі на валейбольнае спаборніцтва?

Вольга Пальчэўская: Я, здаецца, вучылася тады ў шостым класе пачатковай школы і мы з Мінска паехалі ў Магілёў.

Алена Гендзель: Дакладна не помню, але здаецца мне было тады 13 гадоў і іграла я ў Мінску.

Вы з Мінска?

— Мы абедзве з Мінска і абедзве равесніцы, народжаныя ў 1984 годзе.

А ці былі ў Вас іншыя альтэрнатывы апрача валейбола, кім Вы ў дзяцінстве марылі стаць?

А. Гендзель: У мяне альтэрнатывы папраўдзе не было. Настаўнік па фізкультуры заставіў займацца валейболам. Мне гэтая гульня не падабалася, мне не хацелася хадзіць на трэніроўкі, але ён метадычна „апрацоўваў” мяне і я стала прывыкаць. Вучылася я валейболу ў дзіцячай спартыўнай школе. Цікавілі мяне яшчэ біятлон і лёгкая атлетыка, але да гэтых відаў спорту мяне не запрашалі.

В. Пальчэўская: У школе набіралі дзяўчат для валейбола, паднялі нас з задняй парты, тых вышэйшых. Я сказала пра гэта бацькам, яны згадзіліся, і мне гэта спадабалася: да іншых відаў спорту мяне ўжо не цягнула.

А як Вы бачыце сваю спартыўную і жыццёвую будучыню?

А. Гендзель: Мы штудзіруем. Я правучылася чатыры курсы ў Беларускім дзяржаўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF