Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Інвестыцыі ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

На 2007 год у Арлянскай гміне запланавана некалькі інвестыцый — большых і малых, працягваных і новых. Гміна, так як і сама Орля, здаўна чакаюць неабходных інвестыцый і, на жаль, пакуль надалей не кранецца працягванне пабудовы новай амбулаторыі, фундаменты для якой ужо семнаццаць (!) гадоў падвяргаюцца разбуральнаму ўздзеянню сырасці і моху. Будаўнічая язва буйнее і я не веру, што будзе лепш, бо Гмінная рада рашыла прызначыць 15 тысяч злотаў на рамонт і замену старой сталяркі ў яшчэ яўрэйскім будынку старой амбулаторыі, якога вартасць расцэньваецца на ледзь 6 592 злотаў! На такое стаўленне ўплывае напэўна і той факт, што частка жыхароў гміны карыстаецца медыцынскімі паслугамі лекараў з Бельска.

У гмінным бюджэце запланаваны расходы вартасцю ў 7 160 тысяч злотаў, а прыходы — 5 860 тысяч. Крыніцай пагашэння дэфіцыту вартасцю ў 1 390 тысяч злотаў маюць быць: пазыка ў 90 тысяч з варшаўскага Нацыянальнага фонду воднай гаспадаркі і аховы асяроддзя ды 1300 тысяч лішкаў з мінулых гадоў. Адкуль жа такая вялікая квота нявыкарыстаных сродкаў? А гэта таму, што частка радных папярэдняга склікання засяродзілася была на адкліканні войта, а калі ўжо ў красавіку яго адхілілі ад пасады дык праз наступныя тры месяцы гміна аставалася без гаспадара.

У праекце бюджэту гміны на інвестыцыйныя задачы запланаваны грашовыя сродкі вартасцю ў 2 535 тысяч злотаў. З гэтага на рэалізацыю адведзена 2 335 тысяч, а апошнія 200 тысяч складаюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF