Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

У міжнароднай кампаніі

Аляксей МАРОЗ

У час калядавання, якое з 11 па 13 студзеня праходзіла ў Гайнаўскім доме культуры ў рамках „Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай” выступіла каля 730 спевакоў, згуртаваных у 35 калектывах і хорах. Хрыстовае Нараджэнне славілася ў міжнароднай кампаніі дзіцячых і маладзёжных калектываў з Беларусі і Украіны. Большай колькасці каляднікаў спадарожнічаў высокі мастацкі ўзровень дзіцячых і маладзёжных выканаўцаў. Пераможцам Гайнаўскіх сустрэч, стаў беларускі калектыў „Світанак” з Пружан, які заваяваў Гран-пры. У павятовых сустрэчах калядуючых калектываў, якія праходзілі 13 студзеня, выступілі беларускія вясковыя калектывы з Гайнаўскага павета ды замежныя госці. Калядаванне на Гайнаўшчыне закончыцца 28 студзеня ваяводскім аглядам калядак, які здаўна ладзіцца на сцэне ГДК. Прымуць у ім удзел калектывы з Гайнаўшчыны, вылучаныя ў час павятовых сустрэч.

Выступаюць здаўна

Гайнавяне прывыклі ўжо да доўгага калядавання, якое працягваецца ад Ражджаства Хрыстовага аж да выступаў на сцэне ў канцы студзеня. Гайнаўскія дзеткі наведваюць яшчэ дамы і кватэры ў блоках у святочны перыяд, каб славіць нараджэнне Збавіцеля. Старэйшыя каляднікі збіраюць грошы на завяршэнне будовы прыхадскіх цэркваў або на рамонт храмаў. Сустракаюцца яны з зычлівасцю жыхароў горада, якога насельнікі гэта перш за ўсё выхадцы з вёсак і добра памятаюць традыцыю калядавання ў сваіх сёлах. Можа дзякуючы такой прыхільнай атмасферы, нягледзячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF