Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Будзе лес

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Калісьці ў размове са мною пісьменнік Сакрат Яновіч выказаў меркаванне, што ў хутчэй бліжэйшай чым далейшай перспектыве часу старая Еўропа падвергнецца няўхільнай перамене. Тыповымі для нашай Еўропы будуць вялікія гарады аколеныя лясамі. Больш нічога, адно гарады ды лясы. Гарады будуць вырабляць харчы ў высокаэфектыўных фермах, бясследна прападуць вёскі разам з палямі ды лугамі. Для жыхароў польскай краіны — падумаў я з тугою — будзе гэта азначаць чарговы рэвалюцыйны землятрус. Ці ж урэшце не хопіць гэтых усіх паўстанчых зрываў, якія перажылі мы за кароткі ўсё ж такі час?

Мабыць, прамінанне вобразу свету ўцешыць аматараў жывой прыроды, натуралістаў, разнашэрсных зялёных, як іх зласліва называюць — недаспелых чырвоных. Аднак знікненне вёскі з твару свету разам са спецыфічнай культурай, асобным спосабам жыцця-быцця лічыцца выгнаннем з раю, ці, калі гаварыць словамі Адама Міцкевіча — „з райскай краіны ілюзіі”.

Мушу, усё ж, прызнацца, што мне, народжанаму ў горадзе, мне, якому наканаваны гарадскі быт, мабыць, ужо да апошняга ўздыху, захапленні над дзікай натурай, прыродай, над голым першабытным бытам зусім не пераконваюць, пакідаюць мяне халодным, калі б не сказаць абыякавым. Калі лёс прыганяе мяне ў новы, нязведаны горад, люблю ўзірацца на гарадскія пабудовы, дамы, гэтыя творы чалавечых рук і розумаў. Таму што ў кожнага дома, ці таго старога, якому пагражае развал, ці таго новага, які толькі расце з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF