Ніва № 4 (2646), 28 студзеня 2007 г.

Бочка арыштантаў

Ева СЦЕПАНЮК

З Надзяй-Ядзяй я знаёмая ад заўсёды, але два гады таму яна пагневалася на мяне. З-за дурных плётак. Яна стала апавядаць мне пра свае споведзі. Пра маладзенькага ксяндза, які дапытваў яе пра дэталі інтымнага жыцця.

— І ты яму ўсё расказала? — здзівілася я.

— А як жа інакш, — здзівілася яна, — гэта ж ксёндз.

— Ну, але нейкі скажоны, — пальнула я. Ядзя толькі пачырванела. Пасля, калі я збіралася да выхаду, яна прамармытала: „Prawosławni chyba nie wiedzą co znaczy psychoanaliza”.

— Менавіта, што гэта такое?

Я пачала рагатаць. A Ядзя, мая найлепшая сяброўка з часоў дзяцінства, смяртэльна пакрыўдзілася.

* * *

Каб усё было ясна: першыя дзевятнаццаць гадоў жыцця Ядзя была праваслаўнай Надзяй. І як усе ў Н. размаўляла па-свойму. Памятаю яе як дэкламатарку на конкурсе „Роднае слова”, і фанку дыска-польнага гурту „Ас”. Спачатку Надзя марыла стаць матушкай. Ліставалася з семінарыстам, з якім пазнаёмілася на забаве ў Нарве. Будучы бацечка дасылаў ёй любоўныя лісты з арфаграфічнымі памылкамі. Яна таксама адпавядала яму адрэзкамі жыўцом зрэзанымі з раманаў з пад знаку „Арлекіна”. Нарачоны, нягледзячы на згаданыя недахопы, ліставаўся яшчэ з чатырма кандыдаткамі ў матушкі. Часам жыўцом перапісваў ім лісты ад Надзі. Аднойчы і яна атрымала ліст ад каханага; гэта быў яе папярэдні ліст! Толькі перароблены на мужчынскі лад і адрасаваны нейкай Івонцы. Надзя абсела. Яна зразумела, што злавілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF