Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Чарадзейныя лекі

Віктар САЗОНАЎ

Ужо трэція суткі два маладзенькія студэнты медыцынскага інстытута, якіх прага набыць добрую прафесію і планавая савецкая сістэма адукацыі занесла амаль за трыста кіламетраў ад іх любімай навучальнай установы, шукалі мясцовую шаптуху — бабку Зоську. Непрадказальны лёс закінуў будучых медыкаў у балотную беларускую правінцыю не таму, што зноў над планетай павісла пагроза эпідэміі шаленства жывёл ці чалавечай воспы, а толькі для таго, каб дапамагчы калгаснаму сялянству сабраць з няўдзячных да калектыўнай гаспадаркі палёў ужо падмерзлую і непрыгодную для ўжытку, але яшчэ маючую мажлівасць падняць калгасныя паказчыкі, бульбу. А шаптухай хлопцы зацікавіліся па прафесійных поглядах пасля размовы з гаспадаром, у якога жылі.

— Вось вы, кажаце, лекары, — задуменна ўздыхнуў неяк дзед Васіль, накладаючы ім засоленых грыбоў. — Вам толькі ў рукі дайся, а самага здаровага загубіце. І як у вас гэта атрымліваецца? Каб медыкаў увесь час адмыслова вучылі людзей зводзіць з белага свету і то так не выйшла б, як вы ўмееце. Сам я бачыў як адзін здаровы чалавек зайшоў у шпіталь, каб хіба што каго са знаёмых адведаць. Дык яго вораг аж скакаў ад радасці. Казаў, жывым адтуль не выйдзе. Так і сталася. Вывалаклі, небараку, наперад нагамі. Адразу на могільнік. Ледзьве бацюшка паспеў кадзілам памахаць. Медык — гэта найгоршая работа. Лепш магільшчыкам працаваць. Больш чэсна.

— Ну што вы, дзеду, — сціпла запярэчылі будучыя дацэнты. — Проста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF