Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Новае выданне „Людзі СБМ” ад Юры Туронка

(сч)

У тлумачальным слоўніку слова „манаграфія” азначае, што гэта навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму вывучэнню якой-небудзь адной тэмы, праблемы. Можа са мной хто і не пагодзіцца, але я смела магу заявіць, што напрыканцы мінулага года ў Юры Туронка свет пабачылі ажно дзве не манаграфіі, а суперманаграфіі, прысвечаныя гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Адна з іх — „Мадэрная гісторыя Беларусі” і другая — „Людзі СБМ”. Па аб’ёму старонак, вядома, іх нельга параўнаць, бо „Мадэрная гісторыя...” — гэта вялікі на 900 старонак том артыкулаў, а манаграфія пра Саюз беларускай моладзі налічвае 215 старонак. Але справа не ў старонках, а ў фактуры з падрабязнымі звесткамі, датамі, прозвішчамі, фотаздымкамі і г.д. А ў працах Юры Туронка фактура ёсць.

Пра „Мадэрную гісторыю Беларусі” нашага вядомага гісторыка крытыкі сваё слова яшчэ скажуць, ды ў Беларусі ўжо з’яўляюцца станоўчыя водгукі на гэтае выданне. А „Наша ніва” назвала кнігу Юры Туронка лепшым выданнем 2006 года. Таму далучаюся да гэтага правільнага выбару.

Скажу шчыра, не планаваў я напісаць падрабязную рэцэнзію на кнігу „Людзі СБМ”. Я проста хачу давесці да ведама чытачоў, што такая кніга атрымалася, з’явілася, ёсць. Нарэшце, адбылося доўгачаканае свята — кніга з’явілася, хоць з дня заснавання Саюза беларускай моладзі прайшло ажно 63 гады. Не, я ні ў якім выпадку не хачу пакрыўдзіць Лявона Юрэвіча, аўтара выдатнай кнігі „Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюза (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF