Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Хор Шырмы ў Беластоку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

12 студзеня г.г. Беласток наведала Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Раманавіча Шырмы, якая разам з аркестрам Беластоцкай філармоніі пад кіраўніцтвам азербайджанскага дырыжора Аюба Гуліева выканала імшу Джакома Пучыні „Messa di Gloria”. Капэлай з 1987 года кіруе народная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Яфімава. Яе і папрасіў я расказаць пра працу хору.

Які рэпертуар выконвае Ваша капэла?

— Наш рэпертуар абшырны. Ахоплівае ён усе вялікія вакальныя формы. Выконваем і сучасныя, і даўнія творы: рускія, загранічныя і беларускія. У нашым рэпертуары некалькі опер у канцэртным выкананні, вакальная сімфанічная музыка, творы Вердзі, Пучыні, Антона Радзівіла. Ну і, вядома, беларускія народныя песні ў розных апрацоўках.

У якія напрамкі гастраліруе капэла?

— Мы ў пастаянных гастролях. Ездзім у Іспанію, Галандыю, Бельгію, Германію, Францыю... У Польшчы мы некалькі разоў выступалі на першых — да раздваення — фестывалях царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, займаючы першыя месцы. Чатыры ці пяць гадоў таму таксама ўзялі мы Гран-пры ў Гайнаўцы. Пры нагодзе гайнаўскіх фестываляў давалі мы канцэрты і ў Беластоку. Сёння ўпершыню даем тут самастойны канцэрт. 26 лютага выбіраемся ў Варшаўскую філармонію з цікавай праграмай: выканаем класічныя і народныя творы і два творы польскіх кампазітараў: адзін Рамуальда Твардоўскага і другі — „Воскресение (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF